Лукашэнка: Праваслаўная царква дапамагае захоўваць стабільнасць у грамадстве

29.07.2013 / 09:44

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з 1025-годдзем Хрышчэння Русі.

«Прыняцце хрысціянства было для ўсходніх славян жыватворнай крыніцай, вызначыла развіццё дзяржаўнасці, нацыянальных культур, навукі і адукацыі, — гаворыцца ў віншаванні. — Ва ўсе часы Царква служыла звестуном надзеі, прапаведавала лепшыя традыцыі міласэрнасці, працавітасці і адданасці Радзіме. І сёння яе аўтарытэт і досвед запатрабаваны ў грамадстве. Праваслаўная царква напаўняе жыццё мудрасцю і любоўю, дапамагае захоўваць стабільнасць і згоду ў нашым беларускім доме».

«Юбілей, які шырока адзначаецца ў Беларусі, Расіі і Украіне, дазваляе глыбей адчуць сілу веры, значнасць сувязі пакаленняў і адчуць духоўнае адзінства брацкіх народаў. Перакананы, што на новым этапе гістарычнага быцця Праваслаўная царква будзе працягваць служэнне, гуртуючы людзей і застаючыся вернай свайму абавязку перад Богам і Айчынай», — адзначыў Лукашэнка.