Памерла дырэктар SATIO, грамадскі дзеяч Жанна Грынюк: ёй было 46 гадоў
19.07.2013 / 09:34
19 ліпеня памерла дырэктар групы кампаній SАТІО, псіхолаг і грамадскі дзеяч Жанна Грынюк.Пра гэта паведаміў дырэктар па маркетынгу і продажах САТІО Уладзіслаў Іванскі. На працягу некалькіх гадоў Жанна Грынюк пакутавала на анкалагічнае захворванне.
Развітанне адбудзецца з 14.00 да 16.00 у Доме смутку «Цырыманіял» па адрасе г. Мінск, вул. Кабушкіна, 49 (уезд з боку вуліцы Куляшова). Пасля 16.00 пахавальная цырымонія накіруецца на радзіму Жанны Уладзіміраўны — ва Урэчча Любанскага раёна, дзе яна і будзе пахавана.
Жанна Грынюк нарадзілася 3 верасня 1966 г. Скончыла факультэт прыродазнаўства Мінскага педінстытута (цяпер БДПУ імя М.Танка).
Скончыла аспірантуру і дактарантуру БДПУ па спецыяльнасці «сацыяльная псіхалогія». Абараніла дысертацыю па тэме «Эканамічнае мысленне». У 1998 годзе прысвоена званне дацэнта.
Заснавальнік і дырэктар Цэнтра сістэмных
Стваральнік і старшыня аргкамітэта прафесійнага конкурсу «Брэнд года» ў Беларусі.
Жанна Грынюк быў аўтарам шэрагу навучальных праграм, спецкурсаў,
Яраслаў Раманчук напісаў у сваім фэйсбуку.
«Мы страцілі светлага, моцнага і імклівага чалавека. Жанна змагалася ў жыцці і змагалася за жыццё. Так, як толькі яна адна умела. Яна зрабіла сама сябе — і не разбурыла нікога вакол. Жанна — чалавек справы і поспеху, пры гэтым яна захоўвала чуласць і дабрыню. Яна пабудавала дом, пасадзіла вельмі шмат дрэў і стварыла праекты, якія будуць жыць у яе гонар.
Жанна вучыла нас гармоніі інтарэсаў і дыялогу. Яна вучыла слухаць адзін аднаго. Яна застанецца ў памяці узорам сапраўднай беларускай Лэдзі.Дзіўна, як у ёй, родам з вёскі, натуральна жыла нейкая арыстакратычная высакароднасць».