Святлана Калінкіна на НН: задавайце пытанні

25.06.2013 / 01:38

Заўтра ў «Рупары эпохі» на сайце «Нашай Нівы» шэф-рэдактарка газеты «Народная воля», выдатная публіцыстка Святлана Калінкіна. Задавайце свае пытанні і перадавайце пажаданні ёй тут, праз каменты да гэтага артыкула.

Святлана Калінкіна нарадзілася ў 1970 годзе ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці «журналістыка». З 1992 года працавала карэспандэнтам, а затым палітычным аглядальнікам ў БЕЛТА. Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах (1994) перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» З 1996 г. — першая намесніца галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты». C 2002 г. — галоўная рэдактарка «Белорусской деловой газеты». Суаўтарка кнігі «Выпадковы прэзідэнт». Зараз шэф-редактарка газеты «Народная воля».

Стась Карпаў