У Гомельскай вобласці вырасцілі першы ў Беларусі кедравы бор — фотафакт
14.06.2013 / 13:33
Высадзілі кедры ў Веткаўскім раёне 36 гадоў таму ў колькасці 500 саджанцаў, але выпрабаванне кліматам і людскіх цікаўнасцю прайшлі толькі дваццаць дрэў. У гэтым незвычайным бары — кедр алтайскі, сібірскі і нават карэйскі.
Кедравае дрэва жыве да 800 гадоў і звычайна дарослы кедр пачынае пладаносіць толькі пасля шасцідзесяці гадоў, але на беларускай плантацыі — першы ўраджай
арэшкаў будуць збіраць ужо сёлета. Работнікі Веткаўскай лесагаспадаркі збіраюцца ўзяць кедровыя дрэвы пад сваю апеку, каб жадаючыя паласавацца арэшкамі не загубілі унікальную пасадку лесу.
На здымку: начальнік аддзела аховы і абароны лесу Гомельскага ДВЛГА Васіль Савошка.