Разбіў шкло і скраў з задняга сядзення аўтамабіля 30 млн

30.05.2013 / 14:42

Выпадак здарыўся некалькі дзён таму, паведамляе сайт мінскай міліцыі.

У міліцыю патэлефанаваў мужчына і заявіў, што ў яго скралі партфель з дакументамі і грашыма.

Высветлілася, што ён паставіў машыну на стаянку каля буйнога гандлёвага цэнтра недалёка ад працы. На заднім сядзенні пакінуў партфель з дакументамі і 30 млн. рублёў.

Бліжэй да абеду вярнуўся да аўто і пабачыў, што задняе бакавое шкло разбіта, а партфель знік.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС досыць аператыўна знайшлі падазраванага ў здзяйсненні крадзяжу. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы за аналагічныя злачынствы 33-гадовы мінчанін. Ён затрыманы, заведзена крымінальная справа.