Суд па справе Гайдукова будзе закрытым

30.05.2013 / 13:02

Суд па справе Андрэя Гайдукова, абвінавачванага ў здрадзе дзяржаве, будзе закрытым, паведаміў журналістам 30 мая старшыня КДБ Валерый Вакульчык.

Ён не стаў удавацца ў падрабязнасці справы да вынясення прыгавору. Аднак, мяркуе Вакульчык, абаронцы Гайдукова пасля судовага разбору і вынясення судом выраку зменяць сваё меркаванне.

Старшыня КДБ таксама паведаміў, што на мінулым тыдні ў Беларусі быў затрыманы яшчэ адзін чалавек, якога падазраюць у перадачы інфармацыі для адной з замежных спецслужбаў. Зараз вядзецца следства.

Крымінальную справу Гайдукова будзе разглядаць Віцебскі абласны суд. Дата пачатку судовых слуханняў пакуль невядомая.