Пластык сцірае палавыя адрозненні ў мозгу
Навукоўцы давалі цяжарным мышам бісфенол А, які выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмас, і выявілі, што ў мышыных нашчадкаў змяніліся паводзіны, характэрныя для іх полу.
29.05.2013 / 10:53
Мы жывем сярод сінтэтыкі, пластык замяняе нам паперу, дрэва і метал, а кампаненты хімічнай вытворчасці трапляюць у паветра, ваду і ежу. Прыкладам можа служыць бісфенол, А (БФА), які выкарыстоўваецца падчас вырабу пластмас.
У 90% насельніцтва ЗША БФА выяўляюць у мачы, куды ён трапляе пры дыханні, з ежай і праз скуру, а калі рэчыва пранікае ў арганізм цяжарнай жанчыны, то назапашваецца ў тканках плода.
Даследаванні, праведзеныя на жывёлах спецыялістамі Калумбійскага ўніверсітэта (
Група прафесара Шэмпейн не першы год даследуе дзеянне БФА.Яны высветлілі, што рэчыва згубна ўплывае на працу эндакрыннай сістэмы, парушаючы адчувальнасць арганізма да дзеяння жаночых палавых гармонаў эстрагенаў. А паводле апошніх дадзеных даследчыкаў, апублікаваных у часопісе Proceedings of the National Academy of Sciences, бісфенол, сістэматычна трапляючы ў арганізм цяжарнай мышы, змяняе актыўнасць некаторых генаў у мозгу яе нашчадкаў, прычым дзеянне БФА залежыць ад полу жывёлы, участка мозгу, у якім функцыянуюць гены, і дозы рэчыва.
Мышам усе 19 дзён цяжарнасці штодня ўводзілі праз рот БФА ў канцэнтрацыях 2,20 і 200 мікраграмаў на кілаграм вагі. Кантрольныя жывёлы замест бісфенолу, А атрымлівалі плацэба. У кожнай групе было ад 12 да 17 самак. Калі ў іх нарадзіліся мышаняты, даследчыкі цягам шасці дзён назіралі за тым, як маці даглядаюць іх. На
Эстрагены — стэроідныя гармоны, галоўная функцыя якіх — кіраваць развіццём жаночага арганізма. Каб успрымаць сігналы эстрагенаў, клеткі павінныя мець дастатковую колькасць рэцэптараў да гэтых гармонаў. Гены, кадавальныя бялкі рэцэптараў да эстрогенаў, павінныя працаваць з патрэбнай актыўнасцю, а для гэтага ім неабходна прайсці хімічную мадыфікацыю — метыліраванне (далучэнне метыльных груп — СН3).
Выявілася, што ў нашчадкаў мышэй, якія штодня атрымлівалі 2 ці 20 мкг БФА на кілаграм вагі, змененая актыўнасць генаў, ад якіх залежыць працэс метыліравання ДНК, што, у сваю чаргу, парушае нармальнае метыліраванне генаў, якія кадзіруюць рэцэптары да эстрагенаў, і іх нармальную працу. Эфект БФАпа-рознаму праяўляецца ў розных раёнах мозгу і мае розную скіраванасць у самцоў і самак.У выніку ў самцоў нервовыя клеткі некаторых аддзелаў мозгу больш успрымальныя да сігналаў эстрагенаў, чым клеткі самак, хоць павінна быць наадварот.
Гэтыя змены ў генетычнай актыўнасці адбіваюцца на паводзінах мышыных нашчадкаў, прычым практычна ў дарослым узросце.
Жывёлы паводзяць сябе нетыпова для іх полу — знікае розніца ў паводзінах самцоў і самак падчас гульняў, самцы больш не б’юцца. Змяняецца рухальная актыўнасць самцоў і самак, узмацняецца трывожнасць.
У самак, якія атрымлівалі ў перыяд унутрычэраўнага развіцця малыя дозы БФА, меней выяўленыя мацярынскія паводзіны: яны менш вылізваюць мышанят і радзей вяртаюць уцекачоў у гняздо. Затое пасля высокай дозы БФА атрымліваюцца агрэсіўныя, трывожныя і суперклапатлівыя маці. Дарэчы, як адзначылі навукоўцы, мацярынскі клопат дабратворна ўплывае на нашчадкаў, атручаных БФА: ён часткова аднаўляе парушанае метыліраванне ДНК і некаторыя аспекты палавых паводзінаў.
Эксперыменты амерыканскіх навукоўцаў паказалі, што бісфенол, А больш актыўны ў малых дозах — 2 і 20 мкг/ кг/дзень.Мяккай дозай для чалавека лічыцца 50 мкг/кг/дзень.
Хоць метабалізм БФА ў грызуноў і людзей адрозніваецца, нядаўнія фармакакінетычныя даследаванні даюць падставы меркаваць, што малыя дозы бісфенолу, магчыма, нейратаксічныя і для людзей.
Даследчыкі адзначаюць, што праблема вельмі складаная і патрабуе далейшага вывучэння. К
алі БФА як фактар асяроддзя ўплывае на працу мозгу і паводзіны, мы, вывучыўшы механізм яго дзеяння, можам наблізіцца да разумення такіх ментальных і кагнітыўных парушэнняў, як аўтызм, дэфіцыт увагі, гіперактыўнасць, шызафрэнія.