Валютныя таргі 12 красавіка прайшлі без істотных змяненняў

12.04.2013 / 11:55

12 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Змяніўся толькі курс даляра.

Даляр падаражэў на Br10 да 8 630 рублёў.

Еўра не змяніўся ў цане 2-я таргі запар - 11.280 беларускіх рублёў.

Курс расійскага рубля не змяніўся і складае 279 беларускіх рублёў.