Магілёвам будзе кіраваць новы чалавек

Пасаду старшыні гарвыканкама зойме кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Уладзімір Цумараў.

12.04.2013 / 09:35

Уладзімір Цумараў

Прызначэнне сёння павінны зацвердзіць Лукашэнка, сказалі ў Адміністрацыі Ленінскага раёна.

«Сёння кадравы дзень у прэзідэнта і пасля гэтага ўжо можна будзе павіншаваць [Уладзіміра Цумарава з прызначэннем]», -- сказалі там.

Паводле інфармацыі Еўрарадыё, цяперашні старшыня гарвыканкама Магілёва Станіслаў Барадаўка неаднаразова выказваў жаданне пакінуць пасаду. Гэта жаданне ўлічвалася падчас абмеркавання пытання змены магілёўскага кіраўніка.