«Джэфэрсан у Парыжы» і «Добры злодзей»
ТВ, 10 жніўня, пятніца
Гістарычная драма Джэймза Айвары і крымінальны рэмэйк Ніла Джордана.
09.08.2007 / 20:16
АНТ, 23.45
Томас Джэфэрсан стаў амбасадарам Злучаных Штатаў у Францыі наконадні Францускае рэвалюцыі. Інтрыгі й раскоша вышэйшага сьвету, ідэі свабоды, што лунаюць у паветры, заняпад арыстакратыі – і прадчуваньне выбуху…
Джэймз Айвары – рэжысэр, які выдатна адчувае атмасфэру старых эпохаў. Трапныя і шыкоўныя касьцюмы, паветра думак і позіркаў, грукат і пошум часу. Але ў цэнтры ў Айвары – чалавек і праблемы ягонага сэрца.
Лад, 00.15
Паўтор карціны Жана-П’ера Мельвіля, пастаўлены Нілам Джорданам.
Афэрыст Боб вяртаецца на Францускую Рыўеру, каб абрабаваць казіно. Пад пільным позіркам інспэктара паліцыі Ражэ ён зьбірае шахраяў і авантурнікаў. Хто каго пераіграйе? Хітры Боб задумаў два налёты: і толькі адзін зь іх будзе сапраўдным…