«Забойства ў Грос-Пойнце»
ТВ, 9 жніўня, чацьвер
Крымінальная камэдыя пра вечар выпускнікоў, адзін зь якіх – кілер на адпачынку…
09.08.2007 / 07:19
БТ, 22.10
У мястэчка на юбілейны вечар выпускнікоў вяртаюцца былыя школьнікі. Сярод гасьцей – кілер на адпачынку, якому знаёмы псыхааналітык параіў разьвеяцца. За душагубам сьледуюць два дзяржаўныя агенты, канкурэнт, які пнецца перахапіць кантракт, і шчэ адзін забойца, які мусіць пакараць героя за загіблага сабачку. А ў мястэчку кілер сустракае сваё колішняе першае каханьне…