48. Усевалад Янчэўскі
Памочнік прэзідэнта, начальнік Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.
22.03.2013 / 15:44
Былы БРСМаўскі бонза. У 2004 яго нечакана сышлі ў галоўныя рэдактары апакаліптычнага часопіса «Планета».Выданне спецыялізавалася на ўсялякіх сусветных змовах, пацверджанне якіх зусім неабавязковае.
Менавіта Янчэўскі ў 2008 паведаміў рэдактарам «Народнай волі» і «Нашай Нівы» пра вяртанне ў шапікі і сістэму падпіскі.
***
Цытата: «Ні пра якую барацьбу з іншадумствам, з крытычнымі заўвагамі, са свабодным выказваннем думак гаворкі няма».
Падчас падрыхтоўкі закона аб інтэрнэце, ліпень 2008.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1976 у Барысаве. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ (1988). Быў актыўным сябрам перадвыбарчага штаба Станіслава Шушкевіча падчас выбараў у Вярхоўны Савет ХІІІ склікання. У сярэдзіне 1990-х узначаліў пралукашэнкаўскую арганізацыю моладзі «Прамое дзеянне», якая перарасла ў Беларускі патрыятычны саюз моладзі, які потым зліўся з Беларускім саюзам моладзі ў БРСМ.
Быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў (1996—2000). Адзін з наймаладзейшых чыноўнікаў найвышэйшага эшалона.