42. Анатоль Тарнаўскі

Генеральны прадстаўнік «Юнівест» па краінах СНД.

22.03.2013 / 15:44

Расійскі мільянер трапіў у чорны спіс Еўрасаюза ў якасці «трэцяга кашалька» Лукашэнкі.

Ён спансаруе Прэзідэнцкі спартовы клуб, а ў ягонай кампаніі «Юнівест-М» намесніцай дырэктара па маркетынгу працуе жонка Дзмітрыя Лукашэнкі. Раней кампанія была адным з найбуйнейшых недзяржаўных экспарцёраў нафтапрадуктаў, нароўні з «Трайплам». Цяпер сканцэнтравалася на будаўніцтве нерухомасці.

Тарнаўскі вядомы і як праваслаўны мецэнат. За гэтыя заслугі ён кавалер крыжа Еўфрасінні Полацкай.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1950 у Данецку (Украіна). Працаваў віцэ-прэзідэнтам расійскай «Слаўнафты» па сувязях з СНД, пасля ўзначальваў кампанію «Юнівест-М». Афіцыйна ягоная пасада гучыць як генеральны прадстаўнік «Юнівест» па краінах СНД.