40. Сяргей Міхалок

Музыка.

22.03.2013 / 15:45

Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» сышоў у бескампрамісную апазіцыю да сённяшняй улады.

«Напілісь быкі, скачуць па краіне, топчуць ручнікі капытамі ў гліне», — спявае Міхалок, і кожны разумее гэтыя метафары.

Музыка даваў рэзкія інтэрв’ю, дзе называў Лукашэнку «хлусам і злодзеем». Потым гэтымі выказваннямі зацікавіліся ў генпракуратуры, але крымінальнай справы не завялі. Тым не менш Міхалок застаецца жыць у Расіі. На сваіх канцэртах Міхалок гукае «Жыве Беларусь» і ШОС. Пад сэрцам ён выбіў татуіроўку «Не быць скотам», а на назе — Пагоню. Папулярны музыка мае вялікі ўплыў на моладзь.

***

Цытата: «Любы чалавек кіраваў бы краінай лепш за Лукашэнку».

Відэаінтэрв’ю перад канцэртам у Піцеры, верасень 2011.

***

Біяграфія

Нар. у 1972 у Дрэздэне (ГДР), у сям’і вайскоўца. Скончыў Інстытут культуры. У 1990 стварыў гурт «Ляпіс Трубяцкой». Выступаў таксама разам з «Крамбамбуляй», дуэтам Саша і Сірожа. Разведзены. У адносінах з артысткай Святланай Зелянкоўскай, выканаўцай ролі Настассі Слуцкай у аднайменным фільме.

nn.by