39. Пятро Руднік

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама.

22.03.2013 / 15:45

Магілёўшчына дае ў ВУП краіны менш за 8%, гэта найменшы паказчык сярод абласцей. На яе тэрыторыі няма ніводнага прамысловага гіганта.

Таксама гэта адзіная вобласць, уласныя даходы якой меншыя за датацыі з рэспубліканскага бюджэту. Руднік кіруе такой гаспадаркай ужо пяты год. Прынцыповых нараканняў на яго працу няма, але і асаблівых поспехаў не зафіксавана.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1957 у вёсцы Аляксееўка Брагінскага раёна. Закончыў Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт (1985) і Акадэмію кіравання (2007). Адзіны ў топе чыноўнікаў, хто атрымаў адукацыю за межамі Беларусі і Расіі, хай сабе і ў ГДР. Працаваў у ПА «Тэхнапрыбор», у будаўнічых арганізацыях Магілёва. У 1995—2008 — намеснік дырэктара, а пасля дырэктар «Магілёўліфтмаша». Старшыня Магілёўскага аблвыканкама (з 2008).

nn.by