33. Аляксандр Канюк
Генеральны пракурор.
22.03.2013 / 15:46
Быў у вайсковых трыбуналах у Казахстане, Туркменістане. А падчас афганскай аперацыі нават у Кабуле. Бліжэй да развалу СССР вярнуўся на Радзіму, дзе таксама працаваў у вайсковых трыбуналах. Пасля стварэння Следчага камітэта, а таксама магчымасцю кіраўнікам МУС і КДБ выдаваць ордэны на арышт, Генеральная пракуратура страціла вялікую частку ўплыву. Тым не менш, менавіта Канюк быў адным з тых, хто паспрыяў адхіленню старшыні КДБ Вадзіма Зайцава ад пасады.Чалавек з сумным тварам. Юрыст, які звязаў свой лёс з войскам.
У намесніках Канюка ходзіць амбіцыйны пракурор Аляксей Стук.
У прыватным жыцці генпракурор перажыў вялікую трагедыю, у 2004 у яго загінуў сын.
***
Цытата: «Ёсць прысуд, ён вынесены судом. І неэтычна ў адносінах да асуджаных так паводзіць сябе Еўрапарламенту».
Пра рэзалюцыю наконт выраку Канавалаву і Кавалёву, 2012.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1960 у Гродне. Скончыў БДУ (1982). Пасля паступіў у распараджэнне камандзіра вайсковай часці ў Барысаве. Два гады быў камандзірам узвода. Потым паступіў у распараджэнне Упраўлення вайсковых трыбуналаў у Маскве. Ад 1993 — суддзя Беларускага вайсковага суда. Ад 1997 — суддзя і старшыня Мінскага міжгарнізоннага вайсковага суда. Ад 2006 — суддзя і старшыня Беларускага вайсковага суда. Ад 2009 года — намеснік старшыні, старшыня вайсковай калегіі Вярхоўнага Суда. Ад верасня 2011 — генеральны пракурор. Генерал-маёр юстыцыі.