31. Сяргей Касцючэнка
Старшыня праўлення «Прыёрбанка».
22.03.2013 / 15:46
Фармальна Касцючэнка з’яўляецца толькі наёмным работнікам замежнай кампаніі, хай і топ-менеджарам. Аднак 23 гады паспяховага кіравання адным з найбуйнейшых недзяржаўных банкаў краіны робяць яго адным з самых уплывовых людзей у банкаўскім сектары.
Аўстрыйская банкаўская група Райфайзэн валодае 88% акцый «Прыёрбанка», яшчэ больш за 6% акцый належаць неназваным фізічным і юрыдычным асобам. Сярод іх можа быць і сам Касцючэнка — гэта сусветная банкаўская практыка. Дарэчы, некалькі гадоў таму часткай актываў банка валодаў Уладзімір Пефціеў.
***
Цытата: «Кіраўніцтва банка разглядае сур’ёзную дэвальвацыю рубля ў 2011 годзе як адзін з магчымых сцэнароў».
За два месяцы да першай дэвальвацыі, 2011. Адна з першых такіх заяваў.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1954 у вёсцы Вішнева на Валожыншчыне, зямляк знакамітых ксяндза Уладзіслава Чарняўскага і Шымона Перэса, прэзідэнта Ізраіля. Скончыў БДУІР (1978). Працаваў тамсама навуковым супрацоўнікам, загадчыкам сектара і прарэктарам у 1978—1986 і 1988—1990. Старшыня праўлення «Прыёрбанка» (з 1990).