27. Міхаіл Захараў

Хакейны трэнер.

22.03.2013 / 15:46

Першы са спартоўцаў, што займеў катэдж у Драздах.

У лютым гэтага года Захараў забыўся пра свой непасрэдны абавязак трэніраваць хакейны клуб «Юнацтва» і накіраваўся разам з Аляксандрам Лукашэнкам на адпачынак у Сочы, каб узяць удзел у гульні хакейнай каманды прэзідэнта. Захарава звязвае даўняе знаёмства з сям’ёй Лукашэнкі. Захараў разам з Лукашэнкам касіў траву ў Драздах. А калі трапіў п’яным у непрыемную аварыю на «Бэнтлі», то Лукашэнка толькі троху паўшчуваў свайго любімага хакеіста, але потым прабачыў.

7 сакавіка Захараў заявіў, што завяршае трэнерскую кар'еру.

***

Цытата:

«Умовы падрыхтоўкі былі невыноснымі. Запусцілі жаночую зборную Фінляндыі. Яны без усялякага сораму хадзілі аголенымі. Нашы хлопцы былі абураныя, ламалі клюшкі».

Пасля нявыхаду ў чвэрцьфінал Алімпіяды ў Ванкуверы, люты 2010.

***

Аб’ектыўка

Нар. у 1962 ва Усць-­Каменагорску (Казахстан). Выступаў за каманды «Дынама» (Мінск) (1979—1990), «Подхале» (Новы Тарг, Польшча) (1990—1991). Ад 1991 да 1996 гуляў у фарм-клубах каманд НХЛ. Ад 2003 і да цяперашняга часу з’яўляецца галоўным трэнерам мінскага «Юнацтва».

nn.by