24. Лідзія Ярмошына

Старшыня ЦВК.

22.03.2013 / 15:47

Наўрад ці шмат жыхароў еўрапейскіх дзяржаваў ведаюць імя чалавека, што ў іх краіне ўзначальвае Цэнтр­выбаркам. У Беларусі ж імя Лідзіі Ярмошынай стала агульным.
У тых выпадках, калі гаворка вядзецца пра абсалютна невытлумачальныя, нічым не падмацаваныя вынікі, можна пачуць: «Ну ты і Ярмошына!»

Раз на некалькі гадоў Лідзія Ярмошына істотна ўплывае на лёс краіны. Ад яе словаў у дзень выбараў залежыць вельмі многае.

У прамежках паміж выбарамі Ярмошына часта дае інтэрв’ю, разважае пра палітыку і мужчын, наведвае тэатры, а таксама марыць з’ездзіць у Парыж.
Праўда, у Еўрасаюз яна неўязная. Сябе яна называе «членам каманды Аляксандра Лукашэнкі». Не знойдзеце іншай краіны, дзе старшыня ЦВК называе сябе членам каманды прэзідэнта.

***

Цытата: «Жанчыны павінны не па плошчах бадзяцца, а сядзець дома і боршч варыць».

У ноч выбараў 19 снежня 2010.

***

Аб’ектыўка

Нарадзілася ў 1953 у Слуцку, працавала юрысконсультам у Калінінградзе і Бабруйску. З 1992 — член ЦВК.

nn.by