23. Леанід Мальцаў
Дзяржсакратар Рады бяспекі.
22.03.2013 / 15:47
Прафесійны вайсковец, які атрымаў добрую адукацыю ў гэтай сферы.Служыў у ГДР, на Далёкім Усходзе. У 1995 быў прызначаны міністрам абароны, але ўжо праз год быў звольнены за ўчынак, што «дыскрэдытуе вайсковае званне афіцэра». На юбілеі Мінскага медінстытута Лукашэнку падалося, што Мальцаў п’яны. Пасля гэтага і быў падпісаны загад аб звальненні. Праўда, пагаворвалі, што Лукашэнка проста баяўся, што міністр абароны падтрымае прыхільнікаў дэмакратыі. Праз пяць гадоў Мальцава вярнулі на старую пасаду. За час сваёй дзейнасці Мальцаў не быў заўважаны ані ў сяброўстве з Шэйманам, ані ў асаблівых адносінах з Віктарам Лукашэнкам, ніякай нелаяльнасці ці крытычных выказванняў ад яго таксама ніхто не чуў.
Генерал Валерый Фралоў казаў, што Мальцаў — гэта самы перадавы афіцэр беларускага войска.
***
Цытата: «Праблем з беларускай мовай у войску не было і не будзе».
На пытанне аб беларускамоўных прызыўніках, якім каманды аддаюць па-расейску, люты, 2008.
Аб’ектыўка
Нарадзіўся ў 1949 у Слонімскім раёне. Скончыў Мінскую сувораўскую вучэльню (1967), Кіеўскую вышэйшую камандную вучэльню (1971), Вайсковую акадэмію імя Фрунзэ (1979), Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба (1992). Генерал-палкоўнік. Міністр абароны (1995—1996, 2001—2009).