9. Уладзімір Сямашка
Першы віцэ-прэм’ер.
22.03.2013 / 15:48
Ва ўрадзе Уладзімір Сямашка адказвае за самыя важныя сферы — пастаўкі энерганосьбітаў, прамысловасць і энергетыку.Ён каардынуе кантакты з усходнім суседам, ад продажу МАЗа да будаўніцтва Астравецкай АЭС, за якое Сямашка, як і за ўсё іншае, «адказвае галавой».
У такіх пытаннях не да сантыментаў. Дастаецца і сваім. «Вы не лічыцеся з меркаваннем сваіх калегаў, праяўляеце адкрытую грубасць, часам нястрыманасць. Я б вас папрасіў перастаць канфліктаваць з тымі людзьмі, якія прызначаныя прэзідэнтам», — заявіў на днях Лукашэнка.
Па меркаванні Аляксандра Фядуты, Сямашка — чалавек без вялікіх амбіцый, але ўваходзіць у самае блізкае кола Лукашэнкі.
***
Цытата: «Мы павінны да канца 2015 года мець сярэдні заробак $1000».
Чэрвень 2012.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1949 у Калінкавічах (Гомельская вобл.). Скончыў БНТУ (1972). Пасля службы ў войску (1972—1974) працаваў на «Інтэграле» (1974—1996). У 1996—2001 — генеральны дырэктар «Гарызонта». У 2001—2003 — міністр энергетыкі. Ад снежня 2003 — першы віцэ-прэм’ер Беларусі.