Брытанская каралева выйшла з бальніцы

04.03.2013 / 22:04

Каралева Вялікабрытаніі Лізавета II пакінула лонданскую бальніцу, куды яна была шпіталізавана ў нядзелю з-за кішачнай інфекцыі.

Брытанская каралева на ганку шпіталя

Яна сама дайшла да машыны, папярэдне пагутарыўшы з персаналам бальніцы.

Букінгемскі палац назваў шпіталізацыю каралевы мерай засцярогі.

Пры гэтым, аднак, ўсе афіцыйныя мерапрыемствы і паездкі Лізаветы II, запланаваныя на гэты тыдзень, уключаючы візіт у Рым, былі адмененыя.

Апошні раз каралеву шпіталізавалі 10 гадоў таму, калі ёй зробленая была невялікая аперацыя на калене.