Ryanair забаранілі набываць канкурэнта

04.03.2013 / 14:42

Беларусы таннымі рэйсамі Ryanair лётаюць у Еўропу з Вільні і Каўнаса.

Камісія забараніла ірландскай авіякампаніі Ryanair набыць іншага ірландскага авіяперавозчыка Aer Lingus.
У выніку «паглынання» магла быць ўтворана манаполія або створана дамінуючае становішча на 46 маршрутах, дзе цяпер кампаніі канкуруюць адна з адной.

«Рашэнне Камісіі абараняе інтарэсы больш за 11 мільёнаў ірландскіх і еўрапейскіх пасажыраў, якія штогод здзяйсняюць палёты з аэрапортаў Дубліна, Корка, Нока і Шэнана», — заявіў камісар па палітыцы канкурэнцыі Хаакін Альмунія.

Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі