Футбольны матч камандаў ксяндзоў і міліцыі — Іўе, 4 сакавіка. З удзелам Кандрусевіча
04.03.2013 / 13:16
У Іўі 4 сакавіка адбудзецца футбольны матч паміж камандай ксяндзоў Гарадзенскай дыяцэзіі і камандай міліцыі Іўя. Гуляць будзе і сам мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Спаборніцтва распачнецца са Святой Імшы а 17.00.
4 сакавіка касцёл адзначае дзень Святога Казіміра, нябеснага апекуна Гарадзенскай дыяцэзіі. А беларуская міліцыя ў гэты дзень адзначае сваё прафесійнае свята.