Іранскія камуністкі агаліліся ў Стакгольме
Яны натхніліся прыкладам украінскай арганізацыі Femen.
04.03.2013 / 10:30
Акцыю напярэдадні Міжнароднага дня абароны правоў жанчын зладзілі маладыя актывісткі Кампартыі Ірана і Арганізацыі супраць гвалту над жанчынамі ў Іране. Як перадае інфармагенцтва УНН, іранкі распрануліся ў цэнтры Стакгольма, пратэстуючы супраць хіджаба.
На сваіх целах яны напісалі «Мая аголенасць — мой пратэст» і «Далоў хіджаб!». Таксама актывісткі трымалі фатаграфіі, якія адлюстроўваюць антыісламісцкія акцыі жаночага руху Femen.