Акцёр Гарбук і кампазітар Лучанок сталі ахвярамі галалёду: яны ў бальніцы

05.02.2013 / 18:40

Народны артыст СССР Ігар Лучанок і Народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук зараз знаходзяцца ў адной палаце хірургічнага аддзялення Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра.

Медыкі не паведамляюць падрабязнасцяў, але вядома, што абодва мужчыны патрапілі ў бальніцу з-за падзенняў.

Зараз яны пачуваюцца больш-менш нармальна, і сваякам дазволена іх наведваць.