Саша Варламаў не прызнаў сябе вінаватым

Пра гэта падсудны мадэльер заявіў пасля таго, як пракурор скончыў зачытваць абвінавачанне.

05.02.2013 / 16:41

Пасля 15-й гадзіны пачаўся допыт Варламава.

Ён пачаў расповед з 1998 года, калі тагачасны рэктар БДУ Аляксандр Казулін запрасіў яго да супрацы. Варламаў кажа, што ўжо на той час меў імя ў свеце моды і яму не было патрэбы павышаць свой аўтарытэт, як гэта заяўляе абвінавачанне.

Варламаў дэманстраваў дамову ад 2001 года, якую падпісаў тагачасны рэктар БДУ Казулін — на 10 гадоў: «БДУ аказвае матэрыяльную дапамогу „Агенцтву моды Сашы Варламава“ і дае на бясплатнай аснове плошчы».

Па словах Варламава ён увогуле не мусіў аплачваць арэнду.
Аднак да красавіка 2009 года агенцтва аплочвала ўсе камунальныя плацяжы, а потым спыніла гэта.