У Мінску пакажуць факсіміле Полацкага Евангелля ХІІ ст.

Пабачыць яго можна будзе на ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.

05.02.2013 / 15:01

Яна адкрываецца ў сераду ў Нацыянальным выстаўным цэнтры «Белэкспа» на вуліцы Янкі Купалы, 27.

Рарытэтнае выданне падрыхтавала выдавецтва Беларускага экзархату. Выданне цалкам аўтэнтычнае арыгіналу, паўтарае яго ва ўсіх дробязях. Напрыклад, для штучнага старэння матэрыялаў выкарыстоўваліся адмыслова распрацаваныя ўнікальныя тэхналогіі.