У Лідзе машына збіла мужчыну, які лічыўся зніклым без вестак

05.02.2013 / 14:56

У Лідзе ўвечары «Фальксваген» збіў пажылога гараджаніна, які на вуліцы Свярдлова ішоў ў сустрэчным напрамку, паведамляе УДАІ Гродна.

Да ўчорашняй раніцы пажылы мужчына (1936 г. н.) лічыўся зніклым без вестак. А ўвечары таго ж дня ён трапіў пад машыну і загінуў.