У Калумбіі маюць легалізаваць экстазі
30.01.2013 / 07:27
Міністарка юстыцыі Калумбіі Рут Стэла Карэа заявіла, што новы законапраект аб наркотыках прадугледжвае легалізацыю ўжывання сінтэтычных наркотыкаў, такіх як экстазі, паведамляе «Бі-бі-сі».
Прапанову ўрада павінен адобрыць Кангрэс.
Паводле дзеючых законаў Калумбіі, у краіне дазволена мець каля сябе невялікія порцыі какаіну і марыхуаны. Урад Калумбіі заявіла, што штучныя наркотыкі трэба ўключыць у спіс дазволеных, каб скараціць наркатрафік.
Але крытыкі праекта закона лічаць, што гэта толькі пагоршыць сітуацыю.