Пятро Пракаповіч прызначаны віцэ-прэм'ерам

18.01.2013 / 13:57

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Пятра Пракаповіча [у сакавіку 1998 — чэрвені 2011 гг. быў старшынёй праўлення Нацбанка] намеснікам прэм’ер-міністра, вызваліўшы яго ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На Пятра Пракаповіча ўскладзена адказнасць за забеспячэнне выканання найважнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, выканання рэспубліканскага бюджэту і ажыццяўлення мерапрыемстваў па мадэрнізацыі беларускай эканомікі.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 студзеня.

Мікалай Корбут вызвалены сёння таксама з пасады кіраўніка спраў прэзідэнта.