Яшчэ адзін поспех Магілёўскага музея: выкупленае «Вялікае мастацтва артылерыі»
Учора стала вядома, што акцыя па выкупцы рарытэтнай кнігі Казіміра Семяновіча скончылася паспяхова.
20.12.2012 / 14:48
Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў і Андрэй Радкоў з «Вялікім мастацтвам артылерыі».
Кнігу толькі што даставілі ў Мінск.
Зміцер Яцкевіч, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Радкоў.
Ініцыятары выкупу Статута ВКЛ дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, навуковец Зміцер Яцкевіч і студэнт Андрэй Радкоў так натхніліся першым досведам, што адразу абвесцілі збор грошай на выкуп кнігі славутага навукоўца Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».
«Мы атрымалі інфармацыю аб продажы кнігі Семяновіча ў Беларусі за 15 тысяч еўра.Падчас акцыі па выкупу Статута мы атрымалі ад шэрагу прыватных асоб і прадпрыемстваў абяцанне фінансавай падтрымкі, калі будзем працягваць такую дзейнасць. Але калі справа дайшла да набыцця, то жадання ў гэтых людзей было небагата. Сумы ахвяраванняў у параўнанні са Статутам скараціліся ў сотні разоў. Не болей за мільён», — расказвае Аляксей Бацюкоў.
«Ішла барацьба з грамадскай думкай, якая нядаўна ўзносіла нас за набыццё Статута, а цяпер мы апынуліся папрашайкамі, якія на хвалі славы хацелі працягваць купацца ў гэтых акцыях», — кажа Аляксей.Калі ў выпадку са Статутам самі мецэнаты тэлефанавалі ініцыятарам акцыі, то цяпер даводзілася самім абзвоньваць людзей.
Таксама праводзіліся дабрачынныя суботнік і канцэрт у падтрымку акцыі. «
Зрэшты, спонсары ў гэтага праекта таксама знайшліся.
«Хочацца сказаць вялікі дзякуй арганізацыі, якая стварае гульню World of Tanks. Яны ахвяравалі 20 мільёнаў на выкуп. Я патэлефанаваў іх дырэктару, прапанаваў сумесную акцыю. Яны сказалі, што маюць так мала часу і не хочуць адрываць супрацоўнікаў, што лепш проста ахвяруюць грошы. Ёсць яшчэ буйныя ахвярадаўцы: адзін магілёвец, які папрасіў сябе не называць, „Трайпл“, Павел Бераговіч».
Існуе шэсць ранніх выданняў працы Казіміра Семяновіча. Першая частка «Вялікага мастацтва артылерыі» выйшла на лацінскай мове ў 1650 годзе. Частку другую ён не падрыхтаваў, але магчыма ў яго былі рукапісы. Праз год выйшла выданне на французскай. У 1676 на нямецкай, у якім была частка другая, напісаная не самім Семяновічам, але, магчыма, з выкарыстаннем яго рукапісаў. У 1725 выйшлі адразу два выданні —
Першапачткова грошы збіраліся на французскае выданне. Але агульная сума ахвяраванняў была ў тры разы меншай за азначаныя 15 тысяч.«Працягваць далей вялікага сэнсу не было, бо не расла сума. Разам з тым мы атрымалі альтэрнатыўныя прапановы на кнігі Семяновіча, сумы не перавышалі 8 тысяч даляраў».
Восенню стала вядома, што Нацыянальная бібліятэка купіла для сваіх фондаў два выданні Семяновіча — лацінскае і французскае. Са значнымі стратамі. Яшчэ ў Беларусі ёсць шостае выданне. Таму закупнай камісіяй музея было прынятае рашэнне набыць трэцяе нямецкае выданне, якое ў хуткім часе і трапіць у музей.
У чым значнасць працы Казіміра Семяновіча для Беларусі?
«Семяновіч адзначае, што напісаць гэтую працу яго прымусіла любоў да Радзімы, жаданне зрабіць нешта на карысць Айчыны,— расказвае Андрэй Радкоў. — Артылерыя ў ВКЛ лічылася нешляхетнай справай, але час дыктаваў свае ўмовы. Артылерыя стала каралевай вайны. Ад яе залежаў лёс краіны. Семяновіч добра разумеў важнасць артылерыі, каб на радзіме гэтае мастацтва было запатрабаванае».
«
У хуткім часе кніга з’явіцца ў сярод экспанатаў Магілёўскага гістарачнага музея.