Тозік: У краіне не павінна быць дзяцей, якія не ўмеюць плаваць
19.12.2012 / 12:26
У зале пасяджэнняў Міністэрства спорту і турызму праходзіцьсправаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускай федэрацыі плавання пад старшынствам кіраўніка БФП,віцэ-прэм ’ера краіны Анатоля Тозіка.
Ва ўступным слове Анатоль Тозік акрэсліў кола першачарговых задач, якія федэрацыі трэба будзе вырашаць у будучым алімпійскім цыкле:
«На гэтай нарадзе мы павінны дакладна вызначыць, якімі мы бачым сябе праз чатыры гады.Задачы неабходна ставіць перад сабой нармальныя, але напружаныя, якія падахвочваюць да развіцця і росту. Акрамя спартыўнага складніка мы не павінны забываць пра юнае пакаленне. У нас у краіне не павінна быць дзяцей, якія не ўмеюць плаваць. Гэта неад’емны кампанент здаровага ладу жыцця і наогул абароны жыцця падрастаючага пакалення.
Мы абавязаны павярнуць насельніцтва да плавання— выдатнага віду спорту, які налічвае 34 алімпійскія дысцыпліны. І гэта ўсё пры адносна невялікіх капіталаўкладаннях.
Мы павінны дамагчыся таго, каб у кожным раёне Беларусі быў свой басейн.Хаця б адзін. І наогул неабходна надаць вялікую ўвагу годнаму прэзентаванню нашай краіны на чэмпіянатах свету і Еўропы ў новым алімпійскім цыкле. А не проста павесяліць ўсіх планамі накшталт «заняць на чэмпіянаце свету 8–16 месцы».