У Гродне аварыя трубаправода, падмыў дарогі, паўгорада засталося без цяпла

+ фоты

Па інфармацыі Гродзенскага гарвыканкама, аварыю ліквідавалі, а цяпло вярнулася ў кватэры.

18.12.2012 / 09:26

Сёння ўначы вялікая частка Гродна засталася без ацяплення. Першапрычынай стаў прарыў трубаправода на вуліцы Белуша. Ён быў такі моцны, што прыйшлося нават эвакуяваць жыхароў некаторых прыватных дамоў, а два пажарныя атрымалі апёкі, калі выносілі дзяцей, і трапілі ў бальніцу.

Халодныя батарэі — у кватэрах ў цэнтры, замярзаюць Фолюш, Вішнявец і раён вуліц Кляцкова і Кабяка.

Адменены заняткі ў некаторых школах і садках.

У ЖЭСах пакуль не ведаюць, калі з’явіцца цяпло. Людзей просяць «пацярпець». Ідуць рамонтныя работы.

На дварэ ў Гродне сёння мінус 9, заўтра чакаецца ўзмацненне марозаў.

Ацяпленне адсутнічае ў дамах не толькі на Белуша, а і ў іншых раёнах, бо адбываецца перазапуск сістэм ацяплення. І гэта ўплывае на многія дамы.

Правалы дароогі пад машынамі.

Правалы дарогі пад машынамі

Правалы дарогі пад машынамі.

Правалы дарогі пад машынамі.

Паведамляе МНС:

У 03.01 у цэнтр аператыўнага кіравання паступіла паведамленне аб тым, што адбыўся парыў трубаправода цеплазабеспячэння дыяметрам 700 мм каля жылога дома № 20А на вуліцы Белуша ў Гродне.

Выратаваны жыхары шасці падтопленых прыватных жылых дамоў (усяго 11 чалавек, з іх 3 дзяцей). Вышыня гарачага вадзянога патоку дасягала метра. Выкарыстоўваліся выратавальныя дошкі, дзяцей выносілі на руках. Для правядзення эвакуацыйных мерапрыемстваў прыцягнуты аўтобус МАЗ аўтапарка № 1. Часова жыхароў падтопленых дамоў размясцілі ў сярэдняй школе № 13, да сваякоў і ў гасцініцу.

У ходзе выратавальнай аперацыі, пераносячы дзяцей праз гарачы струмень ва ўмовах дрэннай бачнасці з-за пары, два работнікі МНС атрымалі тэрматраўмы. Адзін з іх атрымаў апёкі 30% цела, другі — каля 3%. Цяпер яны знаходзяцца ў бальніцы.

З-за падмыву дарогі пад дарожнае пакрыццё правалілася 5 легкавых аўтамабіляў.

Задзейнічана 7 адзінак тэхнікі МНС (26 работнікаў).

Абвешчаны экстраны збор гарадской камісіі па НС для каардынацыі дзеянняў прыцягнутых сіл і сродкаў.

На месцы парыву працуюць: аварыйныя брыгады водаканала і УЖРЭП Кастрычніцкага раёна. Праведзена перезапітка цеплазабеспячэння жылога сектара абваднымі трубаправодамі. Праводзіцца адпампоўка вады.

Без цеплазабеспячэння застаюцца шэраг дамоў у завулку і вуліцы Белуша, Лідком, ТАА «Дыфа» і дзіцячы сад № 38.

Алесь Кіркевіч, Гродна