ЗША зноў заклікалі афіцыйны Мінск вызваліць палітвязняў

30.11.2012 / 12:08

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў Амерыкі Хілары Клінтан чарговы раз заклікала беларускія ўлады вызваліць палітвязняў.

Выступаючы 29 лістапада ў Інстытуце Брукінгса з прамовай, прысвечанай адносінам ЗША і Еўропы, Клінтан пахваліла парламенцкія выбары ў Грузіі і падвергла крытыцы паводзіны ўладаў Украіны і Беларусі.

«Кастрычніцкія выбары ў Украіне былі крокам назад у дэмакратычным развіцці краіны, і мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя выпадкамі выбарчага правасуддзя над лідарамі апазіцыі. У Беларусі ўрад па-ранейшаму сістэматычна парушае правы чалавека, так што мы працягваем заклікаць да вызвалення палітычных вязняў і падтрымліваць тых адважных актывістаў, якія адстойваюць права народа Беларусі», — цытуе дзяржсакратара прэс-служба Дзярждэпартамента ЗША.