Мінск на выходных прыме Кубак СНД па плаванні ў ластах

30.11.2012 / 09:34

У мінскім спартыўна-аздараўленчым комплексе «Алімпійскі» 1–2 снежня пройдзе адкрыты Кубак СНД па плаванні ў ластах «Кубак Садружнасці-2012», паведамілі ў прэс-цэнтры ДТСААФ Беларусі.

За два дні будуць разыграны 78 камплектаў узнагародаў. У спаборніцтвах прымуць удзел больш за 300 спартсменаў з 27 камандаў Беларусі, Расіі і Украіны. Плыўцам трэба будзе вызначыць наймацнейшых у дзевяці індывідуальных практыкаваннях і эстафеце 4×100 м у трох узроставых катэгорыях.

За Беларусь выступяць 70 спартоўцаў.