Славамір Адамовіч
19.08.2005 / 13:00
Тацяне Сямірскай
Ой, жанчына, любі мяне,
ой любі, пакуль я жывы!
Не чакай ад мяне ямнага,
бо пры мне толькі ранаў швы.
А ня любіш — пільнуй надзейнага,
а ня хочаш — свайго знайдзі,
рабачая і дабрадзейнага,
каб з табою заўжды хадзіў.
Не маё, не маё правіла —
жыць-пражыць, як што набяжыць.
А калі ж, калі мяне спанаравіла,
не спрабуй, ня думай адваражыць.
Палюбі вазьмі безумоўнага,
пасьцялі пасьцелю на двох,
пасьцялі з таго, што ё, — зь невымоўнага,
я зайду у твой абарог.
Во як гэтая птушка кнігаўка,
запяі мне раніцай: мілы, піць!..
Абачнуся і ціха выгукну:
як жа файна з каханай быць!
Осла