Архіў11

80-гадовы дыктатар

Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Габрыэль Мугабэ — аднагодак Васіля Быкава. Сёлета 21 лютага ён адзначыць 80-годзьдзе.

Афрыканскім палітыкам такія гады — не мяжа. Аднак, мабыць, Мугабэ невясёла. Хто ведае, ці не далучыць Амэрыка і яго рэжым да восі зла. Між тым, калісьці імя Мугабэ стаяла ў адным шэрагу зь імем Нэльсана Мандэлы і сам Буш-старэйшы называў Зымбабвэ ўзорам для ўсяго рэгіёну. Цяпер Мугабэ параўноўваюць з Гітлерам, Пол Потам і... Лукашэнкам. Як адбылася такая мэтамарфоза? І хто ж ён, афрыканскі калега «бацькі»?

Біяграфія Мугабэ — вельмі тыповая: вучань, а потым настаўнік у вясковай каталіцкай школе. У пошуках новых ведаў ён кіруецца ў Паўднёвую Афрыку, затым у Англію. Вынікам сталі званьні бакаляўра гістарычных і эканамічных навук. Пасьля, у часы зьняволеньня за нелегальную дзейнасьць, экстэрнам былі набытыя яшчэ тры вышэйшыя адукацыі, у тым ліку магістарская па філязофіі. Вярнуўшыся на радзіму, саракагадовы спэцыяліст застае яе ў стане зацяжной канфрантацыі.

Як Радзівіліха Родза ашукала

Вытокі яе сягаюць у 1870 г., калі на паўднёвае ўзьбярэжжа Афрыкі сышоў Джордж Сэсыл Родз. Гэты сямнаццацігадовы хворы на астму юнак быў апантаны вялікай місіяй — стварыць сусьветную брытанскую імпэрыю. Пачатковы капітал для пастаўленай мэты меўся, энэргіі было аж замнога, і хутка Родз сапраўды пачаў дадаваць новыя правінцыі да ўладаньняў яе вялікасьці, не забываючы і сябе. Так на мапе зьявіліся Радэзіі Паўднёвая і Паўночная, брытанская калёнія Ньясаленд (цяпер адпаведна Зымбабвэ, Замбія, Маляві) і інш. Легенды хадзілі пра багацьце некаранаванага караля Паўднёвай Афрыкі. І многія на яго квапіліся. Так, аднойчы да Родза завітала пані Кацярына Радзівіл (народжаная Ржавуцкая) — сьвякроўка славутай фундатаркі першай «Нашай Нівы» Марыі Магдалены. Жанчынаў Родз не любіў, але перад імем Радзівіл самлеў і прыняў тытулаваную наведніцу. Да таго ж княгіня нядрэнна пісала і прапаноўвала Родзу свае паслугі ў якасьці прапагандысткі яго плянаў. Але хутка Родзу давялося моцна шкадаваць. Калі ён адмовіўся аплачваць праекты княгіні, яна папросту падрабіла подпіс на вэксалях. На грошы мільянэра Кацярына выдала шэраг сэнсацыйных кніг аб жыцьці эўрапейскага бамонду, у тым ліку дзьве аб расейскай «распуціншчыне». Родза ж гэтыя скандалы ды застарэлая астма выправілі на той сьвет.

Месцам вечнага спачыну Родз сам абраў Паўднёвую Радэзію. Яна была яго ўлюбёным стварэньнем. Ёй адводзілася роля краіны белага чалавека ў Афрыцы.

Радэзійскі крызыс

Апошняму былі створаны ўсе ўмовы для бесклапотнага заможнага жыцьця за кошт тубыльцаў. Казалі, што жыцьцё белага ў Радэзіі ідзе паводле прынцыпу 1-2-3. Адна машына, два басэйны, трое слугаў. У руках белых, што складалі каля 5% насельніцтва, было сканцэнтравана 70% зямельнага фонду краіны. Белыя лічылі такі стан натуральным і вечным. Аднак часы зьмяніліся. Баючыся канчаткова страціць імпэрыю, Лёндан вырашыў крыху рэфармаваць Радэзію, пашырыўшы правы чарнаскурых. У параўнаньні з Паўднёвай Афрыкай і ЗША міжрасавыя адносіны выглядалі тут больш талерантнымі: чорных і белых нават можна было бачыць у адной чарзе. Аднак за гады дэкалянізацыі ў Радэзіі апынулася досыць шмат белых уцекачоў з суседніх краін — як у нас расейскамоўных з Прыбалтыкі. Страціўшы ўсё, злыя на тубыльцаў і на мэтраполію, што не бараніла і не чакала іх, яны марылі захаваць імпэрыю хоць у мініятуры. Пра тое ж марылі й мясцовыя белыя вайскоўцы, адным зь якіх быў былы лётчык Ян Сьміт. Абапіраючыся на падтрымку Прэторыі, ён зьдзяйсьняе пераварот і абвяшчае стварэньне незалежнай «белай» дзяржавы — Рэспублікі Радэзіі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Усяслаў Шатэрнік

Каментары1

Коля-сек'юрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА8

Коля-сек'юрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Стаўбцоўскім раёне матацыкл трапіў пад цягнік — загінулі два чалавекі1

Хлопец, што страляў у Трампа, быў рэспубліканцам24

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснага ДТЗ пад Магілёвам. У ім загінуў 5-гадовы хлопчык і яго бацька2

МУС распавяло пра аблаву на рок-канцэрт пад Пінскам13

Булачкі з чарніцамі — рэцэпт1

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа23

Калі з Беларусі сыдзе анамальная спёка4

Расіяне занялі Ураджайнае

Беларуска падарожнічае па самых бедных краінах Афрыкі і расказвае — як гэта, калі цябе пастаянна разводзяць на грошы12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля-сек'юрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА8

Коля-сек'юрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →