Архіў

Невядомы Быкаў

«За снайпэра» — гэты папулярны ў першыя лукашэнкаўскія гады тост можна было б зрабіць эпіграфам да аповесьці Васіля Быкава «Аўганец». Чалавек жыве дзеля аднаго-адзінага моманту. А што калі момант мінае? А нічога. Жыве далей, але ўжо бяз сэнсу. Думку гэтую выказаў Мішэль Уэльбэк, культавы францускі пісьменьнік. Можна спрачацца аб аўтарстве: хіба ня тое самае кажа Быкаў у «Трэцяй ракеце»? У «Сотнікаву»? Ступак з «Аўганца» таксама неспадзявана атрымлівае шанец спраўдзіць сваю мару — забіць дыктатара.

Пра гэта вэтэран Аўганістану мроіў, жывучы ў гаражы, бяз працы й ежы, кінуты жонкай. Дзеля гэтага ён заклаў той самы гараж — хацеў купіць зброю. Толькі дзеля гэтага, як падаецца спачатку і яму самому, пайшоў служыць у АМАП. Як Рыбак — у паліцыю.

І здрадзіў, як Рыбак. Але не тады, калі ня стрэліў у прэзыдэнта. Раней — калі, разганяючы дэманстрацыю, ціцянкоўскім жэстам падраў бел-чырвона-белы сьцяг. Такая вось быкаўская аналёгія: падраць сьцяг — як павесіць сябра.

Чаму ж ня стрэліў аўганец? Ня меў дастатковае матывацыі. Ягоныя сацыяльныя праблемы вырашыліся зь пераходам на поўнае дзяржзабесьпячэньне. Іншых прычынаў забіваць не было. Нацыянальнае «я» Ступака зламалі, прымусіўшы перайсьці на «гарадзкую» мову ды самому паверыць, што «гаварыць, як начальства», — прэстыжней. Чалавечае «я» расьцёрлі даўняй вэрбоўкай у КГБ, пра якую раптам нагадалі перад прыёмам у АМАП.

Аўтар скончыў аповесьць у 1998 г. Чытаючы, заглыбляешся ў знакі часу — шматтысячныя дэманстрацыі, закрыцьцё «паштовых скрынак» сакрэтнага прызначэньня, выразная яшчэ настальгія па СССР, магутнае яшчэ пэнсіянэрска-адстаўніцкае лобі... Некаторыя дэталі настолькі ўжо забытыя, што ўспрымаюцца як ваенныя рэаліі іншых Быкаўскіх твораў.

У «Аўганцы» навязлая ў зубах «праўда вайны» стае проста праўдай жыцьця. Вайна, маладая дэмакратыя, рынкавы сацыялізм — антураж. Выбар заўсёды адзін. Між Богам і д’яблам. На пытаньне, што выбраў галоўны герой, Быкаў для сябе адказаў. Яшчэ ў сярэдзіне твору адстаўны энкавэдыст, былы сусед Ступака, сустрэўшы таго ў навюткім камуфляжы, гаворыць: «Вот и я когда-то… Такой молодой, подтянутый…»

Ці стрэліць Ступак? Мы для сябе на гэта пытаньне мусім яшчэ адказаць.

Андрэй Скурко

Васіль Быкаў. Аўганец. — Дзеяслоў, №7’ 2004.

Каментары

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА1

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С3

Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю1

Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА1

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку121

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА1

Як за 20 кіламетраў ад Беларусі праходзіць фестываль Tutaka ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →