Андрэй Расінскі. Кадры1212

“Залатую галіну” Канаў атрымала румынская драма пра аборты

Малабюджэтная стужка невядомага рэжысэра абышла карціны Вонга Кар Вая, Коэнаў, Тарантына і Гаса Ван Сэнта. Прызамі ўзнагародзілі “4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні”, “Лес Могары”, “Выгнаньне”, “Скафандр і матыль”, ”Зь іншага боку”.

27 траўня 2007 году завершыўся юбілейны, 60-ы Канскі фэст. Малабюджэтная стужка румынскага рэжысэра абышла карціны Вонга Кар Вая, Коэнаў, Тарантына і Гаса Ван Сэнта.

poster

“Залатую галіну” Канскага фэсту і прыз ФІПРЭСІ атрымаў фільм Крыстыяна Мунджу “4 месяцы, 3 тыдні і 2 дні”. Стужка распавядае пра падпольныя аборты ў камуністычнай Румыніі наконадні скону рэжыму Чаўшэску.

Да Канскага фэсту рэжысэр быў нікому не вядомы. Атрымліваючы ўзнагароду, Мунджу прызнаўся, што шчэ год таму ня мог зьняць карціну, бо грошы адсутнічалі. Рэжысэр спадзяецца, што ягоны прыклад натхніць многіх незалежных творцаў.

Гран-пры заслужыў японскі рэжысэр Наомі Кавасэ за драму “Лес Могары” пра заблукалую няню з дому старых.

Прыз за “Найлепшую жаночую ролю” таксама адышоў Азіі. Паўднёвакарэйская актрыса Чон До-Ен была адзначаная ў камэдыйнай мэлядраме “Патаемнае сьвятло сонца”.

poster

А вось “Найлепшая мужчынская роля” дасталася расейцу Канстанціну Лаўраненку за фільм Андрэя Зьвягінцава “Выгнаньне”. Лаўраненка сыграў і ў папярэдняй карціне Зьвягінцава “Вяртаньне”. (Акрамя таго, ён граў у апошняе стужцы беларускага рэжысэра Валерыя Рубінчыка “Нанкінскі пэйзаж”.)

“Найлепшым рэжысэрам” прызнаны Джуліян Шнабэль за біяграфічную драму “Скафандр і матыль” пра паралітыка-рэдактара.

Прыз за “Найлепшы сцэнар” і прыз Экумэнічнага журы атрымаў Фаціх Акін за сацыяльную драму “Зь іншага боку (На ўскрайку раю)”. (Ягоная папярэдняя стужка “Галавой аб сьцену” ішла ў менскім пракаце.)

poster

А прыз журы падзялілі паміж сабой анімацыйная драма “Пэрсэполіс” Мар’яна Сатрапі й фільм Карласа Рэйгадаса “Ціхае сьвятло” пра здраду й выпрабаваньне веры.

Гасу Ван Сэнту дастаўлся суцяшальны прыз “60-ай гадавіны фэсту” за “Параноід парк” пра скейтбардыста-забойцу. А ізраільскі пісьменьнік Эдгар Керэт (ягоную кнігу “Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам” нядаўна перакладлі на беларускую мову) атрымаў “Залатую камэру” за найлепшы дэбют (фільм “Мэдуза”, разам з Шырай Гефэн).

Браты Коэны, якіх называлі фаварытамі – не атрымалі анічога.

Па-за конкурсам Майкл Мур выкрываў амэрыканскую сыстэму аховы здароўя (“Сайка”), Пуціна абвінавачвалі ў забойстве, а Анджэй Вайда дэманстраваў працоўныя матэрыялы стужкі “Катынь” (прэм’ера прызначаная на верасень).

Беларусь на Канскім фэсьце пакуль не прадстаўлена, хаця малабюджэтны румынскі фільм даказвае, што гэта магчыма.

Фота з сайту Film.ru

Усе кінападзеі

Каментары12

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан прапанаваў Пуціну абвясціць каляднае перамір'е і правесці буйны абмен палоннымі3

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі5

Смешны выпадак у «Мінск-Свет»: нейкі маладзён сцягнуў калядны вянок, але разлічыўся за гэта 10 рублямі

За год машына страціла амаль палову цаны. Уласнікі электрамабіляў скардзяцца, што іх машыны імкліва таннеюць8

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-12

Лукашэнка: Беларусы нічым не адрозніваюцца ад людзей, якія нарадзіліся ў Пскове ці Ленінградзе23

Беларуска запісала тыкток пра вяртанне сына са школы — і сабрала 7 мільёнаў праглядаў5

У Маскве забілі канструктара крылатых ракет26

Беларускія дэмакратычныя сілы правядуць з'езд у Варшаве ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы1

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

Галоўнае
Усе навіны →