Грамадства66

У камп’ютары Пачобута шукалі Ліпковіча

Следства па справе журналіста прыпыняцца для правядзення чарговай лінгвістычнай экспертызы.

Відэа belsat.eu

29 лістапада гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута выклікалі да следчага. Прызначана яшчэ адна лінгвістычная экспертыза ягоных артыкула, праводзіць яе будзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. На час правядзення экспертызы следства прыпыняецца.

«Увогуле сюрпрыз. Пасля Акадэміі кіравання пры прэзідэнце, БДУ і Акадэміі Навук, якія сціпла прайшліся па маіх артыкулах, знайшоўшы там цэлы букет крымінальных артыкулаў, Следчаму камітэту для чагосьці спатрэбілася дадатковае меркаванне сціплага гарадзенскага універсітэта», — піша журналіст у сваім фэйсбуку.

Акрамя таго, Пачобута азнаёмілі з вынікамі тэхнічнай экспертызы канфіскаваных у яго камп’ютараў. Тут без сюрпрызаў, адзначае ён. «Камп’ютары экспертам УУС знаёмыя, яны іх і мінулы раз "трыбушылі".

Увогуле вынік чаканы — сайты "Белпартызана" і "Хартыі" з гэтага камп’ютара сапраўды наведваліся, тэкставыя файлы некаторых артыкулаў, што фігуруюць у абвінаваўчым заключэнні сапраўды ёсць. Цікава што экспертамі вёўся пошук файлаў па словах, сярод якіх апынулася загадкавае слова "Ліпковіч"».

Варта нагадаць, што блог Яўгена Ліпковіча ў чэрвені 2010 года трапіў у «чорны спіс» Аператыўна-аналітычнага цэнтра разам з сайтамі charter97.org, belaruspartisan.org, prokopovi.ch ды інш.

«Магчыма, такім чынам следчыя дэманструюць, што следства працягваецца. Маўляў, глядзіце — прызначана экспертыза, справа робіцца», — мяркуе Андрэй Пачобут.

***

Нагадаем, Андрэй Пачобут паўторна абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 367 КК. Як лічыць следства, у шэрагу публікацый, падрыхтаваных журналістам і распаўсюджаных інтэрнэт-рэсурсамі, «утрымліваліся паклёпніцкія выказванні на адрас кіраўніка дзяржавы». Пачобут быў затрыманы 21 чэрвеня 2012 у сваёй гродзенскай кватэры. Пасля вобыску яго павезлі ў пракуратуру, а затым змясцілі ў следчы ізалятар. 30 чэрвеня журналіста вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе.

Летам мінулага года Пачобута ўжо судзілі за «паклёп у дачыненні да прэзідэнта». Тады суд Ленінскага раёна Гродна прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання на два гады. Зараз журналісту пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання ці пазбаўлення волі да пяці гадоў.

Каментары6

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →