Выстава Фабэра дзю Фора, мастака і палкоўніка «Вялікай арміі» — у Нацыянальным мастацкім.
У Мінску ідзе выстава Фабэра дзю Фора, мастака і палкоўніка арміі Напалеона.
У 1812 дзю Фор прайшоў Беларусь двойчы — ідучы да Масквы і назад.Выстава называецца «Вайна 1812 года вачыма відавочцы. Графіка Х.В. фон Фабера дзю Фора» будзе цікавая не толькі мастацтвазнаўцам ды гісторыкам…
На яго малюнках нехта можа пазнаць родныя мясціны, а нехта і задумацца пра пераменлівасць фартуны.
Хрысьціян Вільгельм Фабэр дзю Фор, нарадзіўся ў1780, у Нямеччыне, у сям’і нашчадкаў французскіх гугенотаў. Вывучаючы мастацтва і займаючыся маляваннем з дзіцячых гадоў, дзю Фор, аднак, абраў кар’еру вайскоўца. У 1809 ён добраахвотна далучыўся да «Вялікай арміі» Напалеона. У 1812 г. служыў у рэзерве
Яго малюнкі, зробленыя ў Беларусі, вельмі натуралістычныя, насычаныя дэталямі, што для нас ёсць найкаштоўнейшым дакументам тае эпохі.У творчы даробак дзю Фора, што датычыць нашага краю, уваходзяць сотні малюнкаў і шкіцаў, 100 акварэляў, два жывапісныя палатны — «Пераправа праз Бярэзіну» і «Кавярня Lichtenstein у Вільні».
Віды Улы, Сянна ці Бешанковічаў сталі наагул адзінымі выявамі, з якіх мы можам уявіць нашыя краявіды тае драматычнае эпохі.
Літаграфіі «Ваколіцы Смаргоні. 1812», «Полацк 1812», «Бівуак у Лёзне. 1812», «Від Сянна. 1812», «Пераправа праз Бярэзіну 28 лістапада 1812 года», што выйшлі ў альбомах, сталі класікай еўрапейскага
у творах мы можам вычуць і вельмі асабістае стаўленне мастака да тых трагічных падзеяў у Беларусі.
Між іншым, напалеонаўскім ваярам належыць пачэснае месца ў гісторыі мастацтва, у жанры архітэктурнага пейзажу Беларусі.
Багата твораў, прысьвечаных падзеям на нашых землях, пакінуў мастак Альберт Адам, які браў удзел у паходзе на Расею ў складзеПасля вяртання ў Францыю, на падставе шматлікіх замалёвак, Адам стварыў нізку з 83 аркушаў, выкананых алеем на паперы, а пасьля яшчэ дадаў сто тлумачальных тэкстаў — урыўкаў з паходнага журнала самога мастака, цытат з успамінаў удзельнікаў вайны.IV-га корпуса Багарнэ.
Нямецкі
Гес праехаў напалеонаўскім шляхам і зрабіў шматлікія замалёўкі і акварэлі. Многія з іх маюць вартасць для беларускіх даследчыкаў.
Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць і архітэктурныя краявіды Беларусі, створаныя французскім мастаком, сынам ветэрана 1812 года, Барталамеем Лавэрнем. Дарэчы,
Лавэрнь, апроч вялікага падарожжа па Беларусі, здзейсніў таксама паход аж да Тасаманіі і Аўстраліі.Так што французскі глядач мог пазнаёміцца з відамі нязнаных яму краёў.
Невыпадкова і Напалеон Орда вучыўся ў французскіх арітэктурных пейзажыстаў.Але пра гэта — асобна, а сёння раю ўсім схадзіць у Нацыянальны мастацкі, паразглядаць краявіды і архітэктуру, угледзіцца ў твары й французаў і беларусаў тае пары, калі не было фатаграфіі.
Каментары