Пераход на еўрастандарты ў будаўніцтве пацягне для забудоўшчыкаў павелічэнне затрат
Пераход на еўрастандарты ў будаўніцтве ў Беларусі пацягне для забудоўшчыкаў павелічэнне затрат. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 20 лістапада заявіў першы намеснік дырэктара ЗП «Гербелінвест» Валерый Фрэйтак.
Нагадаем, беларускія ўлады з наступнага года плануюць укараніць еўрастандарты ў будаўніцтве.
«Мы разумеем, што пераход на еўрастандарты запатрабуе дадатковых фінансавых затрат», — сказаў ён. «Гэта звязана з тым, што існуе розніца паміж беларускімі і еўрапейскімі нормамі. Мы гэта бачылі на літоўскіх заводах, на якіх для нас прадукцыю выраблялі па адных стандартах, для Еўропы — па іншых, у іх і супраціўленне цеплаперадачы вышэйшае», — адзначыў спецыяліст.
Пры гэтым эксперт лічыць, што гэта пытанне звязана з пакупніцкай здольнасцю спажыўцоў.«Мы будуем галоўным чынам жыллё тыпавых спажывецкіх якасцяў, таму што разумеем, што кошт пытання высокі», — адзначыў Фрэйтак.
Паводле яго меркавання, трэба прыняць у пэўны момант рашэнне: «Мы ідзём на еўрапейскія стандарты з істотным падаражэннем, разумеючы, што плацежаздольнасць насельніцтва павялічылася, або застацца на ранейшых пазіцыях». Пры гэтым ён падкрэсліў, што рашэнне гэтага пытання знаходзіцца ў кампетэнцыі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Каментары