Міністр культуры Павел Латушка прызначаны паслом у Францыі. Ва ўрадзе больш не засталося беларускамоўных міністраў.
1. Самы малады
Быў самым юным міністрам і ўвогуле наймалодшым сярод
Ён быў і адзіным беларускамоўным міністрам — ад маладосці, не толькі на пасадзе, — хаця на нарадах у Лукашэнкі, якія паказвалі па тэлебачанні, гаварыў толькі
2. Жыве ў Ждановічах
Мала хто ведае, што Павел Латушка жыве ў Ждановічах. Шматлікія міністры атабарыліся ў Драздах і да таго падобных прэстыжных кварталах, а Латушка збудаваў невялікі дамок з мансардай у былым рабочым пасёлку з яго разбітымі вуліцамі і заваленымі сметніцамі. Праўда, мясцовая ўлада адразу ж паклала на Латушкавай вуліцы асфальт. І нават бардзюры — здаецца, гэта адзіная вулка з бардзюрамі ў гэтай частцы Ждановіч.
3. Быў у абойме, але заступіўся за «Палац»
Пры Латушку Міністэрства культуры распрацавала праграму «Замкі Беларусі». Згодна з ёй, за 2012–2018 планавалася аднавіць, да прыкладу, Стары замак у Гродне, замкі ў Лідзе і Любчы, Сапегаўскі палац у Ружанах, закансерваваць руіны іншых знакавых замкаў.
З іншага боку, пры ім жа ўпраўленне ідэалогіі аднавіла «чорныя спісы» дзеячаў культуры: музыкаў, пісьменнікаў. Сам міністр адмаўляў іх наяўнасць. Але калі ў кастрычніку Тэатр беларускай драматургіі адмяніў ужо праанансаваны канцэрт гурту «Палац», Латушка затэлефанаваў дырэктару. І выступ адбыўся.
У скандал Латушка трапіў падчас адбору на
4. Патрабаваў беларускае піва
«Гэта не скарга. Але прашу праінфармаваць, чаму ў Вашай кавярні не прадаецца беларускае піва…», — такі запіс пакінуў міністр культуры ў кнізе заўваг і прапановаў у сталічным
5. Чароўная бландзінка
Пра асабістае жыццё Латушкі вядома мала. Але таблоіды паведамлялі, што ён у разводзе, і адзначалі, што
Апошнія гады Латушка стаў з’яўляцца на публіцы з чароўнай бландзінкай.
Каментары