Інвалідам тут не месца
Ці часта вы бачыце на вуліцах Мінска людзей у інвалідных вазках?
Мінск актыўна рыхтуюць да чэмпіянату свету па хакеі. Здаецца, можна толькі парадавацца пазітыўным зменам, такім, як развіццё безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, больш за 60% грамадскіх аб’ектаў сталіцы адпавядаюць нормам безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Пытанне ў тым, ці прызначаныя гэтыя аб’екты для рэальнага карыстання, ці ўсё ж больш для справаздачы? Мяркуючы па сучасным стане «безбар’еркі», то дай бог, каб новыя аб’екты самі не сталі бар’ерамі для людзей з інваліднасцю.
За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: на вуліцы Маякоўскага, якая неўзабаве павінна ператварыцца ў васьміпалосную хуткасную магістраль, надземныя пераходы прыбяруць, пакінуўшы шэсць падземных. Усе яны будуць абсталяваныя пад’ёмнымі платформамі для
На месцы будаўніцтва аднаго з пераходаў майстар неахвотна растлумачыў, што доступ да пад’ёмных пляцовак будзе ажыцяўляцца з дапамогай «нейкіх ключоў». Гэтая акалічнасць падалася вельмі дзіўнай, і мы звярнуліся да падрадчыка — КУП «Гордарбуд». Прадстаўнік арганізацыі заўпэўніў пра адсутнасць ключоў. Але аўтаномнымі пад’ёмнікі усё ж не будуць — кіраваць імі павінны аператары. Якія гэта будуць аператары, дзе яны будуць знаходзіцца і па якім графіку працаваць, растлумачана не было. Замест гэтага ў «Гордарбудзе» параілі звярнуцца ў «Гараўтамост» — арганізацыю, якая будзе абслугоўваць пераходы пасля іх здачы ў эксплуатацыю. Але і ў «Гараўтамосце» дэталяў «НН» не паведамілі, бо… праектная дакументацыя (а з ёю і ўсе эксплуатацыйныя характраыстыкі) пакуль знаходзіцца ў «Гордарбудзе».
З 7:30 да 22:30
Не задаволеныя падобным адказам, мы вырашылі паглядзець на дзейныя пад’ёмныя пляцоўкі для
І ўсё ж добра, калі хоць гэтыя нешматлікія пад’ёмнікі працуюць. На скрыжаванні вуліцы Аранскай і Маякоўскага з чатырох ліфтаў працуе толькі адзін. Мясцовы жыхар, вымушаны перасоўвацца ў вазочку, расказаў, што пасля ўсталёўкі ліфты «стаялі» даволі доўга — аж пакуль ён не паскардзіўся кандыдату ў мясцовы Савет дэпутатаў 2009 года, што абыходзіў раён з інспекцыяй. Пасля кандыдат зрабіў так, каб пад’ёмнікі запрацавалі.
Але цяпер адзін ліфт з боку Маякоўскага, па словах суразмоўцы, «зламалі бамжы», што пастаянна сядзяць у будцы пры ўваходзе. Тое падобна да праўды: як можна здагадацца з паху, спраўляюць свае натуральныя патрэбы бамжы непасрэдна ў шахту.
«Месяц таму адкачалі з шахты вадкасць, сказалі, што адрамантавалі — а ліфт усё адно стаіць».
Таксама ён раслумачыў, што ліфты па вул. Аранскай не працуюць, бо іх пастаянна падтаплівае — яны ўсталяваныя ў нізіне. «Я яшчэ магу якога хлопца папрасіць — яны мяне наверх па пандусе зацягнуць. А бабулям і жанчынам з дзіцячымі вазочкамі цяжка», — скардзіцца ён. Мясцовая ж адміністрацыя не спяшаецца з рамонтам, а дзверы ў папярэдняе памяшканне ліфтаў па Аранскай увогуле замкнёныя — ліфты запрацуюць не хутка.
Чамусьці такая сітуацыя не здзіўляе: паводле звестак маніторынгу, праведзенага «Офісам па правах людзей з інваліднасцю» у 2011 годзе, з 17 агледжаных мінскіх пад’ёмнікаў для інвалідаў не працавала… 12.
На сваёй скуры
Лепш адзін раз адчуць на сваёй скуры, чым сто разоў пачуць з расказаў сведкаў. Таму не трэба і казаць, што «лёгкая» прагулка па цэнтры горада ў інвалідным вазку дала незабыўны досвед, а таксама разуменне таго, што ў Мінску (ды і па ўсёй Беларусі) паняцці «інваліднасць» і «поўнавартаснае жыццё» — паняцці амаль не сумяшчальныя. Як гэта было, глядзіце ў рэпартажы «НН».
Доступ без доступу
Бардзюры
Сапраўднай «безбар’еркі» ў нас няма нідзе, бо сапраўнае безбар’ернае асяроддзе — бесперапыннае. Яно павінна пачынацца ў кватэры і працягвацца да любога з магчымых месцаў назначэння, ад яго — да іншай і г.д. На самой жа справе, чалавек вымушаны перасоўвацца на інвалідным вазку самастойна зможа даехаць да першага ж бардзюра. Далей — малаімаверна.
Калі ідзеш пешкі, перашкода пяць сантыметраў увышкі нават не заўважная. Але пераадолець яе на вазку — справа не з лёгкіх, калі ўвогуле імаверная. Бардзюры на нашых пераходах скошаныя «для віду». Каб не быць перашкодай, яны павінны быць пабудаванымі роўна з дарогай. Так робіцца ў многіх прагрэсіўных краінах: пешаходны пераход ёсць канструктыўнай часткай тратуара, а не дарогі, як у нас.
Пандусы
У тым жа «Гараўтамосце» растлумачылі, што асноўным элементам безбар’ернага асяроддзя па дзяржаўных нарматывах з’яўляецца пандус. Той самы жудасны беларускі пандус, прыдатны, бадай што, для спуску скрыняў з напоямі ў кіёскі ў падземных пераходах. Чалавек у вазку яго можа пераадолець толькі з
Цяжка заехаць нават на пандусы, якія падаюцца пакатымі і зусім «еўрапейскімі». І адразу ж целам адчуваеш, што такое парушэнне нормаў для тых, хто ад іх так моцна залежыць.
Грамадскі транспарт. Пра тое, каб «падскочыць»
Толькі 9 станцыяў метрапалітэна абсталявыныя пад’ёмнікамі. Да таго ж яны ўсе канцавыя — у цэнтр не дабярэшся. Мінгарвыканкам, праўда, абяцае ўсталяваць пад’ёмнікі на ўсіх станцыях да 2015 года. Але ці зможа чалавек на вазку самастойна і паўнавартасна карыстацца гэтым транспартным сродкам? У нас заехаць на вазку ў вагон не ўдалося праз перапад вышыні платформы і вагона.
Змяніць стаўленне
«Патрэбна перш за ўсё змена стаўлення», — кажа каардынатар «Офіса па правах людзей з інваліднасцю» Сяргей Драздоўскі.
«Няхай бы тыя, хто будуюць такія пандусы, паспрабавалі правесці дзень у вазку — зразумелі б».
Сёння ж беларускае безбар’ернае асяроддзе ствараецца для фіксацыі факту наяўнасці ў праектнай дакументацыі. Ёсць патрэба ў такім асяроддзі, ёсць ідэі яго далейшага развіцця. Сяргей Драздоўскі расказаў, што да іх прыходзілі людзі з арганізацыі, якая займаецца мантажом пад’ёмнікаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Разам быў распрацаваны праект адзінага цэнтра кантролю за пад’ёмнікамі (кшталту ліфтавых ці эскалатарных дыспетчарскіх станцыяў), з якога будуць кантраляваць і кіраваць усімі пад’ёмнікамі ў горадзе. Такое рашэнне было б выдатна адпаведнае беларускім рэаліям, але пра рэалізацыю гутарка не ідзе.
Калі б адказныя чыноўнікі, падрадчыкі селі ў вазкі, сталі на мыліцы, завязалі вочы і ўзялі ў рукі кіёчкі ды прайшліся па горадзе, то, мабыць, нешта б змянілася. Але ж гэта цяжка зрабіць, калі пад бокам ёсць аўтамабіць. Ды і калі зрабіць гэта, то стаўленне можа насамрэч змяніцца — і тады стане вельмі цяжка існаваць у нягнуткай сістэме.
Сёння ў свеце развіваюць не проста безбар’ернае, а ўніверсальнае асяроддзе, аднолькава прыдатнае і зручнае для людзей з рознымі патрэбамі. У нас жа пакуль будуецца пераважна пацёмкінская «безбар’ерка» з
Каментары