Учора сваю салідарнасць з палітвязнямі выказала былая зняволеная ГУЛАГа, легендарная Надзея Дземідовіч. Старэнькая, хворая, яна прыехала на сядзібу, каб узяць удзел у Марафоне Салідарнасці, каб сказаць словы падтрымкі, каб распавесці пра свой цяжкі лес, прэзентаваць сваю кнігу «Кенгір». Павіншаваць з выхадам кнігі прыйшоў такі ж легендарны чалавек, гісторык Леанід Лыч. Трэ было бачыць, як радавалася Надзея Дземідовіч, калі даведалася, што гэта той самы Лыч, працамі якога яна вельмі захапляецца і марай яе было сустрэць гэтага чалавека, і вось гэтая мара здейснілася. Людзі аднаго года нараджэння — яна
Каментары