Мова1717

Дзе вучыць беларускую мову ў Мінску?

Гісторыі замежнікаў, якія навучыліся размаўляць па-беларуску.

Як вывучыць беларускую «з нуля»? CityDоg.by паразмаўляў з людзьмі, якія зрабілі гэта, і знайшоў некалькі карысных адрасоў.

Томаш Бладынец. 30 гадоў, жыве ў Польшчы, працуе ў будаўнічай кампаніі

«Мяне даўно цікавіла Беларусь, і з часам я адчуў: калі хачу сябраваць з беларусамі, трэба ведаць іх мову
. Вучыў самастойна: слухаў беларускамоўныя песні, завучваў іх на памяць, карыстаўся словамі з іх, шмат размаўляў з людзьмі па інтэрнэце. Бывала, узнікалі кур’ёзы, асабліва калі карыстаўся словамі, якія гучаць падобна да польскіх, але значаць нешта зусім іншае. Аднойчы, напрыклад, я сказаў, што „ў Польшчы зімой небяспечна, бо з дахаў дамоў звісаюць соплі, спадаюць і забіваюць людзей“. Акрамя таго, шмат беларускіх нармальных словаў па-польску значаць нешта непрыстойнае, як хаця б „разбірацца“ ці „суткі“.

У Мінску я быў, карыстаўся толькі беларускай мовай, не заўсёды мне на гэтай мове адказвалі, але заўсёды рэагавалі вельмі пазітыўна.
Быў нават цікавы выпадак: у вас за ўваход у музей беларусам і замежнікам трэба плаціць па-рознаму. Замежнікі, канешне, плацяць больш. А вось мне дазволілі заплаціць як беларусу, таму што я гаварыў па-беларуску. Канешне, у музеі ведалі, што я паляк, але ім было вельмі прыемна, што я размаўляю на іх роднай мове».

Максім Бялоў. 26 гадоў, жыве ў Мінску, выкладчык БДУ

«Я нарадзіўся ў сям’і рускага вайскоўца, жыў у Беларусі, але да ўсяго беларускага ў сям’і было даволі грэблівае стаўленне.
Таму і ў школе да вывучэння мовы я падыходзіў вельмі абыякава.
А калі паступіў ва ўніверсітэт на фізфак, высветлілася, што ўся матэматыка выкладаецца па-беларуску. Па-беларуску размаўляў і фізрук. Таму мне давялося вучыць мову мэтанакіравана.
За два месяцы вывучыў! Дапамог сусед па пакоі ў інтэрнаце: ён добра ведаў беларускую, даваў мне кнігі, перакладаў незразумелыя рэчы. Памятаю, чытаў апавяданні Адама Глобуса — і проста, і цікава. А праз два месяцы я так вывучыў беларускую, што перайшоў на яе цалкам.

Быў нават казус:

мой навуковы кіраўнік сказаў, што не разумее, калі я размаўляю па-беларуску. А я адмовіўся пераходзіць на рускую. І мы, напэўна, месяц размаўлялі па-англійску.

Тэхнічныя тэрміны сапраўды складана перакладаць на беларускую, не ва ўсіх ёсць адэкватныя адпаведнікі, таму сёння я больш карыстаюся рускай мовай. Але, калі абараню кандыдацкую, думаю, перайду на выкладанне па-беларуску».

Патэрсан Франко. 24 гады, жыве ў Бразіліі, лінгвіст

Калі я толькі трапіў у Беларусь, то не думаў вучыць беларускую мову, бо ніхто на ёй не размаўляе. Але потым падумаў:

я ж лінгвіст і магу вывучыць яе, тым больш што яна рэдкая і ніхто ў Бразіліі яе не ведае.
А яшчэ мая жонка з Беларусі, і яна ведае маю мову, партугальскую. Таму, мне падаецца, цалкам нармальна, што я вывучаю яе мову. У партугальскай і беларускай, дарэчы, ёсць шмат падобных словаў. Напрыклад, мапа (mapa), мэта (meta), цыбуля (cebola), колер (cor), рацыя (razão) і гэтак далей… Дарэчы, выраз «мець рацыю», па-партугальску таксама будзе ter razão (ter — мець).

Дзе вучыць беларускую мову ў Мінску?

Таварыства беларускай мовы

Пры Таварыстве беларускай мовы ёсць курсы двух тыпаў.

Першы — клуб «Прамова», для тых, хто ведае беларускую мову, але дрэнна на ёй размаўляе. Паседжанні адбываюцца па серадах (звычайна кожную другую сераду) а 18.00.

Другі тып заняткаў: курсы для тых, хто не валодае беларускай мовай і хоча яе вучыць. Найбліжэйшы занятак — 19 кастрычніка ў 19.30.

Уваход на ўсе заняткі вольны, але вы можаце пакінуць ахвяраванне ў адпаведнай скрынцы.

Дзе: вул. Румянцава, 13.

Тэл.: +375 17 284 85 11.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

На філалагічным факультэце БДУ на Маркса ёсць курсы для беларускіх грамадзян, але фактычна гэта не курсы мовы, а курсы падвышэння кваліфікацыі, таму доўжацца яны цэлы год: 1 семестр каштуе 2 900 000, а другі — 5 100 000 рублёў.

Пры БДУ ёсць курсы і для замежных грамадзян. У залежнасці ад інтэнсіўнасці яны могуць доўжыцца ад 2 тыдняў да 10 месяцаў, а каштуюць — ад 230 да 1400 даляраў.

Дзе: вул. К. Маркса, 31.

Тэл.: +375 17 380 39 45.

Дзе: пр-т Незалежнасці, 4.

Тэл.: +375 17 209 53 22.

Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

У МДзЛУ ідзе набор у группу беларускай мовы. Заняткі — два разы на тыдзень з 19.00 да 21.00, поўны курс — 4 месяцы. 64 гадзіны з выкладчыкам лінгвістычнага ўніверсітэта каштуюць 1 800 000 беларускіх рублёў.

Дзе: Вул. Захарава, 21.

Тэл.: +375 17 284 81 51.

Рэпетытар

Прапановаў на рынку хапае: выкладчык можа прыязджаць да вас, ці вы будзеце ездзіць да яго. Праграма складаецца індывідуальна. Кошт: ад 4 да 10 даляраў за 45 хвілін.

Спасылкі:

Вывучэнне беларускай мовы онлайн. На сайце шмат карысных спасылак: на беларускія падручнікі і слоўнікі, кнігі ў перакладзе на беларускую. Ёсць спасылка на сайт, дзе сабраныя самыя простыя беларускія фразы з гукавым суправаджэннем. Можна слухаць і паўтараць.

Праект «дзіцячая заМова» — 100 малюнкаў пра тонкасці беларускай мовы. Будуць карысныя тым, хто ведае ці вывучае беларускую мову, але мае цяжкасці з ужываннем некаторых словаў ці выразаў.

Каментары17

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Усе навіны →
Усе навіны

На датэрміновым галасаванні ўжо вывелі лічбу ў 35,99%6

У порт Тартуса прыйшлі расійскія караблі. Расія выводзіць войскі з Сірыі?4

Адбылася аварыя на каналізацыйным трубаправодзе ЦЭЦ-3 у Мінску2

Падчас «інтэрв’ю» на БТ Верамейчык спрабаваў патлумачыць Гладкай ролю Каліноўскага. «Мы, канечне, выразалі»3

Міністэрства інфармацыі забараніла прадаваць кнігі Чака Паланюка, Эн Эплбаўм і Ханьі Янагіхары3

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да перамоваў з Трампам7

Дзяржпрапаганда выдала традыцыйную для ЗША працэдуру за змену пазіцыі па выбарах у Беларусі. Насамрэч нічога не мяняецца1

Мінскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран, зноў выставілі на таргі

Людзям масава піша «Паважаны Акрэсціна». Што адбываецца?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Лукашысты зрабілі фэйкавую рассылку, што Ціханоўская сыходзіць. Рыхтаваліся даволі старанна

Галоўнае
Усе навіны →