Свет11

Мужчыну, які напісаў у Twitter, што хоча забіць Абаму, пагражае да пяці гадоў турмы

У ЗША пракуратура выставіла абвінавачанні жыхару штата Паўночная Караліна Донтэ Джамар Сімсу, які ў сваім мікраблогу ў Twitter размясціў пагрозы ў адрас прэзідэнта краіны Барака Абамы, перадае CNN.

У якасці пакарання для падсуднага пракурор запатрабаваў да пяці гадоў пазбаўлення волі і штрафу ў памеры $250 тыс.

«Сакрэтная служба нічога не зможа зрабіць, калі я накірую вінтоўку Бараку ў лоб», — напісаў 21-гадовы Сімс.

У запісе, зробленым у дзень з’езду Дэмакратычнай партыі ЗША, кандыдатам ад якой вылучаны Абама, ён удакладніў, што стане «забойцам прэзідэнта сёння ўвечары».

Пасля арышту Сімс цалкам прызнаў сваю віну, падкрэсліўшы, што адчувае да дзейнага кіраўніка дзяржавы «вострую нянавісць». Ён расказаў, што на момант публікацыі пагроз у Twitter знаходзіўся пад уздзеяннем марыхуаны, аднак цалкам усведамляў свае дзеянні. Паводле словаў журналістаў, якія прысутнічалі ў судзе, калі паліцыянты зачытвалі зробленыя Сімсам запісы, абвінавачаны ўсміхаўся.

Каментары1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?4

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

У Польшчы два тыдні шукалі расійскі дрон. А цяпер заявілі, што ён на тэрыторыю краіны не залятаў4

Пазняк: Рэжым пасыпаўся181

Лябедзька прапануе ўвесці мараторый на сваркі ў апазіцыі напярэдадні выбараў20

У Варшаве зноў напалі на беларуску23

Экс-капітана міліцыі з Кобрына судзяць па артыкуле аб здрадзе дзяржаве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка

Галоўнае
Усе навіны →