ВІА «Дэматыватар» склалі песню пра медзведзіроўку Беларусі — відэа
«Мішка на Поўначы плача: братку ў Мінску мянцяра фігачыць».
Расійская інтэрнэт-групоўка ВІА «Дэматыватар» склала песню пра медзведзіроўку Беларусі. Гумарыстычная «Медвед-сторі» мае форму ліста ў шведскае піяр-агенцтва, што зладзіла акцыю з раскідваннем плюшавых мішак над Івянцом і Мінскам.
Музыкі выкарысталі паведамленні СМІ, відэаролік, зняты шведскімі пілотамі, мелодыю з песняроўскай «Белавежскай пушчы», Віні Пуха і ўрыўкі з іншых папулярных і вясёлых відэа на «мядзвежую» тэму.
ВІА «Дэматыватар» — гэта расійская інтэрнэт-супольнасць. На сваіх старонках у сацыяльных сетках яны называюць сябе «аб’яднаннем амбітных маладых людзей, якія любяць сучасную музычную культуру і хочуць дабіцца легалізацыі Сумленных выбараў». Свой стыль «дэматыватары» вызначаюць як «народны хіп-хоп».
Каментары