Боб Дылан апублікаваў свой новы альбом у інтэрнэце.
Пласцінку Tempest, якая стала 35-й студыйнай працай у дыскаграфіі амерыканскага спевака, можна бясплатна паслухацьу анлайн-краме iTunes.
У продаж дыск паступіць 11 верасня. Усяго ў альбом, прадзюсарам якога выступіў сам Боб Дылан, трапілі 10 новых песень, уключаючы прысвячэнне Джону Ленану Roll On John і загалоўную 14-хвілінную Tempest, натхнёную фільмам "Тытанік" і Леанарда ды Капрыа.
Рэліз Tempest супадае з 50-годдзем ад пачатку творчай дзейнасці Боба Дылана. Дэбютны альбом выканаўцы Bob Dylan выйшаў у сакавіку 1962 года.
Ад верасня да лістапада Дылан будзе знаходзіцца ў гастрольным турнэ па Паўночнай Амерыцы ў падтрымку альбома Tempest. Спецыяльным госцем у туры выступіць былы лідар Dire Straits Марк Нопфлер.
Каментары